Главная » 2012»Май»12 » Маладзечанцы ўдзельнічаюць у першым агульнабеларускім ФотаБатле
Маладзечанцы ўдзельнічаюць у першым агульнабеларускім ФотаБатле
18:45
Сямнаццаць аматарскіх каманд з розных гарадоў краіны спаборнічаюць у фотамайстэрстве, крэатыве і фантазіі.
У 10.00 на старт выйшлі каманды з Гродна і Брэста, Мінска і Лунінца, Слуцка і Гомеля, Воршы і Віцебска, Баранавічаў і Маладзечна. ФотаБатл з'яўляецца першым мерапрыемствам ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі "Твой стыль”. Задача каманд-удзельніц: зняць серыі здымкаў на тэмы «Быць у стылі», «Горад сёння», «Еўропа, мы свае!» і сёння ж да 18-й гадзіны даслаць свае працы арганізатарам турніра. Галоўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных прац – гэта адпаведнасць тэме і крэатыўны падыход. Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. Прызёры турніра атрымаюць дыпломы.