Гаспадыня каменнай казкі Дзіцячы сад №32 лічыцца адным з лепшых на Маладзечаншчыне. Тут працуе зладжаны, высокапрафесійны і вельмі творчы калектыў, аб чым сведчаць шматлікія дыпломы і граматы. Апошнім часам асаблівая ўдзячнасць работнікам, якія прыходзяць на працу з... камянямі. I чым большымі — тым лепш. Увесь калектыў гэтай установы ведае, што памочнік выхавальніка Святлана Віктараўна Новік ператворыць камяні ў сапраўдную казку. 3 маленства яна захапляецца рознымi відамі творчасці. Прычым, усяму вучыцца сама. У дзяцінстве любіпа маляваць, асабліва пейзажы. Прырода ў Малых Кашэўніках, адкуль яна родам, сапраўды прыгожая. Ды ўвогуле беларускія краявіды заварожваюць, бадай, кожнага. Святлане падабаецца ствараць вырабы з прыроднага матэрыялу. Захапляецца яна і фларыстыкай, ікебанай, вязанием. Гадоў пяць таму пачала рабіць скульптуры з камянёў. Неяк само па сабе гэта прыйшло. У дзіцячым садзе трэба было аформіць тэрыторыю. Усім калектывам думалі, што ж такое зрабіць, каб і выхаванцаў зацікавіла, і іх бацькоў, каб гасцям ды работнікам установы прыемна было. Акурат ля сада ляжаў невялікі валун. Яна развяла цэмент да патрэбнай кансістэнцыі і зляпі- л а . . . вясёлую жабку. 3 цягам часу Святлана Віктараўна стварыла ля дзіцячага сада №32 сапраўдны аазіс. Бы казачны чараўнік, яна ўмее «ажывіць» камяні. Майстрыха ўважліва ўглядаецца ў іх, потым акуратна «тынкуе» цэментам, прыдае форму, каб атрымаўся той ці іншы вобраз, і размалёўвае малярнымі фарбамі. Забаўны смоўж, хітрая ліска, разумная сава, зусім не злы воўк... Ля сада ўжо больш за 20 рознакаляровых скульптур. Да свайго захаплення Святлана Віктараўна падахвоціла і калег. Многія таксама спрабуюць авалодаць гэтым майстэрствам. Прыгожа ў майстрыхі і на ўласным падворку, і ў доме. Жыве яна ў прыватным сектары горада, таму ёсць дзе разгуляцца фантазіі. Тут і качкі «жывуць» (зразумела, каменныя), якія ўтульна месцяцца ля сажалкі, якую Святлана Віктараўна зрабіла разам з сям'ёй. Ля плятня «схавалася» смешнае парася. I жывёліну гэту, і мудрагелістую агароджу зноў жа яна прыдумала сама. Шмат прыгожых творчых знаходак можна ўбачыць і ў яе доме. Марыць на столі намаляваць трох анёлаў. Такі дзіўны інтэр'ер бачыла ў адной з тэлеперадач. Ідэя ёй вельмі спадабалася. Нярэдка яна чэрпае цікавыя задумы з розных часопісаў і перадач, дадае сваю фантазію — і "атрымліваецца казачны шэдэўр, які выклікае захап- ленне і ў дзяцей, і ў дарослых. Ірына РАБУШКА.
|