Молодечно Суббота, 20/04/2024, 02:09
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта

Разделы новостей
Общие события города Молодечно [10]
Все про город
Культурные события города [11]
Экономика города [11]
Проишествия в городе и районе [17]
Жители города [9]
Спортивные события города [5]
Операторы связи города [4]
МТС, Velcom, Life, Dialog, БелТелеком
Новости Молодечненского района [5]
Самые интерессные новости Беларуси [7]
В Мире [3]
Разное [2]
О бо всём, что не вошло в другие категории
Новости сайта [3]

Наш опрос
Какой фирмы производителя ваш мобильный телефон?
Всего ответов: 313

Главная » 2012 » Апрель » 19 » Гаспадыня каменнай казкі
Гаспадыня каменнай казкі
12:45

Гаспадыня каменнай казкі

Дзіцячы сад №32 лічыцца адным з лепшых на Маладзечаншчыне. Тут працуе зладжаны, высокапрафесійны і вельмі творчы калектыў, аб чым сведчаць шматлікія дыпломы і граматы. Апошнім часам асаблівая ўдзячнасць работнікам, якія прыходзяць на працу з... камянямі. I чым большымі — тым лепш.

Увесь калектыў гэтай установы ведае, што памочнік выхавальніка Святлана Віктараўна Новік ператворыць камяні ў сапраўдную казку. 3 маленства яна захапляецца рознымi відамі творчасці. Прычым, усяму вучыцца сама. У дзяцінстве любіпа маляваць, асабліва пейзажы. Прырода ў Малых Кашэўніках, адкуль яна родам, сапраўды прыгожая. Ды ўвогуле беларускія краявіды заварожваюць, бадай, кожнага. Святлане падабаецца ствараць вырабы з прыроднага матэрыялу.
Захапляецца яна і фларыстыкай, ікебанай, вязанием. Гадоў пяць таму пачала рабіць скульптуры з камянёў. Неяк само па сабе гэта прыйшло. У дзіцячым садзе трэба было аформіць тэрыторыю. Усім калектывам думалі, што ж такое зрабіць, каб і выхаванцаў зацікавіла, і іх бацькоў, каб гасцям ды работнікам установы прыемна было. Акурат ля сада ляжаў невялікі валун. Яна развяла цэмент да патрэбнай кансістэнцыі і зляпі-
л а . . . вясёлую жабку. 3 цягам часу Святлана Віктараўна стварыла ля дзіцячага сада №32 сапраўдны аазіс. Бы казачны чараўнік, яна ўмее «ажывіць» камяні. Майстрыха ўважліва ўглядаецца ў іх, потым акуратна «тынкуе» цэментам, прыдае форму, каб атрымаўся той ці іншы вобраз, і размалёўвае малярнымі фарбамі. Забаўны смоўж, хітрая ліска, разумная сава, зусім не злы воўк... Ля сада ўжо больш за 20 рознакаляровых скульптур. Да свайго захаплення Святлана Віктараўна падахвоціла і калег. Многія таксама спрабуюць авалодаць гэтым майстэрствам.
Прыгожа ў майстрыхі і на ўласным падворку, і ў доме. Жыве яна ў прыватным сектары горада, таму ёсць дзе разгуляцца фантазіі. Тут і качкі «жывуць» (зразумела, каменныя), якія ўтульна месцяцца ля сажалкі, якую Святлана Віктараўна зрабіла разам з сям'ёй. Ля плятня «схавалася» смешнае парася. I жывёліну гэту, і мудрагелістую агароджу зноў жа яна прыдумала сама. Шмат прыгожых творчых знаходак можна ўбачыць і ў яе доме. Марыць на столі намаляваць трох
анёлаў. Такі дзіўны інтэр'ер бачыла ў адной з тэлеперадач. Ідэя ёй вельмі спадабалася. Нярэдка яна чэрпае цікавыя задумы з розных часопісаў і перадач, дадае сваю фантазію — і "атрымліваецца казачны шэдэўр, які выклікае захап-
ленне і ў дзяцей, і ў дарослых.

Ірына РАБУШКА.



Категория: Жители города | Просмотров: 1551 | Добавил: Alexandre
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Молодечно © 2024Используются технологии uCoz